Прафесар Бубнаў у магілёўскім СІЗА атрымаў траўму галавы

Юрый Бубнаў / bgut.by

Затрыманаму сацыёлагу прафесару, загадчыку кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Юрыю Бубнаву выставілі абвінавачанне ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Падрабязнасцяў справы няма, пішуць праваабаронцы.

Вядома, што ў магілёўскім СІЗА Бубнаў атрымаў траўму галавы. Афіцыйная версія — зваліўся з нараў, траўма несур'ёзная.

Як распавядала Еўрарадыё, навукоўца затрымалі 12 студзеня на працы — на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.

У Магілёве Бубнаў вядомы не толькі як сацыёлаг, але і адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю "Дранік-фэст".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.