У Магілёве затрымалі прафесара, доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнава. Cілавікі забралі яго на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе. Паводле папярэдняй інфармацыі, здарылася гэта 12 студзеня, піша @MAYDAYMog.
Бубнаў — загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. У Магілёве ён вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю "Дранік-фэст".