Праезд у электрычцы цяпер можна будзе аплаціць са смартфона

Праезд у электрычцы цяпер можна будзе аплаціць са смартфона

Праезд у беларускіх электрычках з 12 чэрвеня можна аплаціць з дапамогай бескантактавых банкаўскіх плацежных картак, а таксама смартфонаў, смарт-гадзіннікаў ды іншых мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (Near field communication). Адпаведную тэхналогію Беларуская чыгунка ўкараніла сумесна з ААТ "БПС-Сбербанк", паведамляецца на сайце ведамства.

Аплата праезду з дапамогай бескантактавых банкаўскіх картак на чыгунцы ўведзеная ўпершыню ў краінах СНД. 

Аплата праезду праводзіцца па поўным тарыфе з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак Visa payWave, MasterCard Contactless і БелКарт-Maestro. Цяпер у рамках пілотнага праекта праезд у электрычках можна аплаціць бескантактавай банкаўскай карткай (ББК), а таксама смартфонам або смарт-гадзіннікам у межах аднаго тарыфнага пояса — на ўчастках Мінск-Беларусь, Мінск-Міханавічы і Мінск-Гарадзішча. Беларуская чыгунка плануе распаўсюдзіць такую тэхналогію на ўсіх участках.

Аплата ажыццяўляецца пры пасадцы. ББК неабходна прыкласці да валідатара ў вагоне электрацягніка. Інфармацыя пра аплату праезду па ББК і электронныя карт-чэкі па зробленых плацяжах даступныя на інтэрнэт-партале paybycard.by.

Дарэчы, з дапамогай адной ББК можна аплаціць праезд некалькіх пасажыраў — да пяці чалавек. Для гэтага картку або смартфон неабходна паўторна прыкласці да валідатара. Аплата праезду кожнага пасажыра пацвярджаецца асобным сігналам валідатара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі