Праект указа аб дарожным зборы: плаціш адразу за год — атрымай зніжку 20%

Трафік на вуліцах Мінска. Фота: Еўрарадыё
Трафік на вуліцах Мінска. Фота: Еўрарадыё

Праект указа "Аб плацяжах за ўдзел у дарожным руху" вынесены на грамадскае абмеркаванне на Праваым форуме Беларусі. Пакінуць свае каментарыі можна тут.

Спачатку аўтары праекта вырашылі перайменаваць дарожны збор. Цяпер ён афіцыйна называецца дзяржаўнай пошлінай за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб. У новым указе — новая назва: плата за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху.

Проект указа о дорожном сборе: платишь сразу за год — получи скидку 20%
Інспектар ДАІ штрафуе ўладальніка аўто з пратэрмінаваным тэхаглядам. Фота: av.by

Мінімальны перыяд, за які ўносіцца плата, — каляндарны месяц, максімальны — два гады. За які перыяд аплачваць, вырашае сам плацельшчык зыходзячы з таго, колькі месяцаў ён ездзіць на аўтамабілі. Але, калі плаціць адразу за год і больш, будзе зніжка ў 20%.

Аплачваць пошліну трэба будзе праз АРІП. Аплачаная пошліна не падлягае вяртанню, у тым ліку, і, калі ўладальнік транспартнага сродку прадаў або разбіў аўтамабіль. Пры гэтым новы ўласнік аўто не павінен будзе аплачваць дарожны збор да заканчэння перыяду, за які ён быў унесены ранейшым плацельшчыкам.

За ўдзел транспартнага сродку ў дарожным руху без унясення платы прыйдзецца заплаціць штраф — двайны месячны тарыф. У праекце ўказа ён названы платай у павялічаным памеры. "Ліст шчасця" можа прыйсці на працягу двух месяцаў са дня фіксацыі парушэння. Плаціць трэба будзе таксама праз АРІП — на працягу 30 дзён са дня складання патрабавання. У выпадку паўторнага парушэння штрафаваць ўладальніка МС да канца бягучага каляндарнага месяца не будуць.

Проект указа о дорожном сборе: платишь сразу за год — получи скидку 20%
Фота: Еўрарадыё

У парушальніка ёсць магчымасць абскардзіць штраф у аператара сістэмы кантролю. На разгляд скаргі даецца месяц. На час яе разгляду тэрмін, адведзены на выплату штрафу, прыпыняецца. У выпадку адмовы парушальнік можа звярнуцца ў суд, але, калі штраф не будзе аплачаны, у дачыненні да яго будзе распачатая выканаўчая вытворчасць.

Пеня на пратэрмінаваны штраф не налічваецца.

Да адміністрацыйнай адказнасці за неаплачаны дарожны збор могуць прыцягнуць ўладальніка транспартнага сродку, які раней ужо быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР. У гэтым выпадку яго аштрафуюць на адну базавую велічыню (з 1 студзеня 2019 года — 25,5 рубля). На індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычную асобу можа быць накладзены штраф у памеры трох базавых велічынь. Пратакол пры гэтым не складаецца, а пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання выносіцца без удзелу асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I або II групы атрымаюць зніжку на аплату збору ў 50%. Уладальнікі транспартных сродкаў, спецыяльна абсталяваных для выкарыстання інвалідамі, вызваляюцца ад выплаты збору.

Плануецца, што ўказ будзе ўступаць у сілу паэтапна. Асноўныя палажэнні - з 1 красавіка 2019 года, а палажэнні аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці - з 1 ліпеня 2019 года.

Проект указа о дорожном сборе: платишь сразу за год — получи скидку 20%
Проект указа о дорожном сборе: платишь сразу за год — получи скидку 20%

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 02.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі