Вы тут

Беларуская кампанія распавяла пра сарваную ў Літве здзелку па газаправодзе

Ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Член савета дырэктароў беларускай кампаніі "Белтрубаправодбуд" Аляксандр Пугачоў пракаментаваў TUT.by сітуацыю з сарванай у Літве здзелкай па газаправодзе. Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу ў МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Літвы Данатас Аўгуліс. Яму заявілі пратэст, паколькі літоўскі ўрад умяшаўся ў камерцыйную здзелку, у якой удзельнічала кампанія з Беларусі. Яна цалкам адпавядала ўсім патрабаванням і прапаноўвала найбольш выгадныя ўмовы, але яе ў апошні момант выключылі з праекта.