Прадпрымальнікі просяць Лукашэнку не дапусціць зносу міні-рынку ў Слоніме

Грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" накіравала кіраўніку Беларусі адозву з просьбай не дапусціць ліквідацыі міні-рынку ў Слоніме.

У траўні Слонімскі райвыканкам папярэдзіў аб ліквідацыі міні-рынку "Мараканда" на вуліцы Брэсцкая. Усім зацікаўленым прапанавалі перабрацца на кірмаш, які будуецца на вул. Таполевай.



Асноўнай прычынай ліквідацыі рынка, на якім працуюць больш за 50 чалавек, названы той факт, што побач знаходзіцца газаправод сярэдняга ціску, і гандлёвыя павільёны перашкаджаюць нармальнай эксплуатацыі газаправода. Пры гэтым, як адзначаюць аўтары адозвы, практычна на адной лініі з міні-рынкам размешчаны харчовы магазін і жылыя дамы, якія ліквідаваць ніхто не збіраецца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі