Прадпрымальнікаў абавяжуць мець айчынныя аналагі імпартных тавараў

Міністэрства гандлю распрацоўвае адпаведныя пералікі тавараў, якія будуць дзейнічаць на рынках. Гэта робіцца для таго, каб у спажыўца быў выбар: "калі ёсць імпартны тавар, павінен быць і айчынны", заявіў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч.





Пракаповіч звярнуў увагу на тое, што яшчэ 10 гадоў таму імпарт спажывецкіх тавараў знаходзіўся на ўзроўні 10-15%, летась — ужо 30%. Агулам за 2013 год Беларусь імпартавала спажывецкіх тавараў больш чым на 7 млрд долараў. Пры гэтым толькі 15% ад гэтай сумы пайшло на тавары, якія наша краіна сёння не здольная вырабляць сама, інфармуе БЕЛТА.





Новаўвядзенне неабходнае, каб беларусы менш трацілі грошай на імпартныя тавары, каб стабілізаваць сітуацыю на валютным рынку, адзначыў віцэ-прэм'ер.

 

Больш падрабязна пра ініцыятыву Пятра Пракаповіча гл. тут.

Шумчанка: Ініцыятыва Пракаповіча не прадуманая, з ІП не пагаварылі

 

Фота — bymedia.net