Працяг "справы траўматолагаў": затрымалі яшчэ чатырох чалавек

У Беларусі працягваюцца затрыманні па нашумелай "справе траўматолагаў". 1 чэрвеня стала вядома, што затрымалі яшчэ чатырох дактароў.

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі затрымалі трох дактароў, у тым ліку загадчыка аддзялення Цімафея Талаку. Загадчыкам ён стаў нядаўна — яго паставілі замест доктара, якога затрымалі раней. 

Іншыя два затрыманыя — гэта Андрэй Самусёў і Алег Трафімаў. У выніку, як сказалі журналістам людзі, знаёмыя з сітуацыяй, аддзяленне зачынілася.

Таксама сілавікі прыйшлі па доктара Эдуарда Вееўніка з прыватнага цэнтра "Мерсі". Паведамляецца, што гэтую клініку звязваюць з сям'ёй Лукашэнкі.

У сакавіку ў Беларусі, па словах Лукашэнкі, былі затрыманыя 35 дактароў — пераважна траўматолагі. БЕЛТА паведамляла, што агулам у справе пра атрыманне хабару або ўхіленне ад выплаты падаткаў "больш за 60 фігурантаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.