Пра змены, якія адбыліся ў Беларусі з 1 лістапада

Пра змены, якія адбыліся ў Беларусі з 1 лістапада

З аўторка, 1 лістапада, у Беларусі адбыўся шэраг зменаў, пра якія варта коратка нагадаць. З сённяшняга дня вырасце дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. А вось бюджэт пражытковага мінімуму з 1 лістапада знізіцца амаль на 1 рубель. Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. МТС з 1 лістапада ўвёў новы для нашай краіны інтэрвальны прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту — "Адкрыты інтэрнэт".

Яшчэ два ўчасткі аўтадарог у нашай краіне сталі платнымі. Гэта — Р23 Мінск — Мікашэвічы (з 80 км да 99 км) і М5/Е 271 Мінск — Гомель (з 130 км да 212 км). Паркоўкі ў цэнтры Мінску з 1 лістапада падаражэюць удвая. Падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, гэта адносіцца да прадукцыі "Нёмана" і "Тытунь-Інвеста". Фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з аўторка пачне выдаваць крэдыты для бізнесменаў пад 10%. З сённяшняга дня пачынае дзейнічаць новы памер ўтрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты заробкаў.

З 1 лістапада, у адпаведнасці з рашэннем праўлення Нацыянальнага банку Беларусі, у кошыку валют расійскі рубль будзе важыць больш — замест ранейшых 40% — 50%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі