Пра гастролі “Вагнера”, Лукашэнку, каліноўцаў і Пазняка — эфір з BalaganOFF

Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў і Зміцер Лукашук / калаж Еўрарадыё

Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў і Зміцер Лукашук / калаж Еўрарадыё

Актыўная фаза акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны цягнецца ўжо амаль паўтара года. Вайны, падтрыманай лукашэнкаўскім рэжымам, што ледзь не паставіла крыж на даўнім сяброўстве беларускага і ўкраінскага народаў. Калі б не беларускія добраахвотнікі, беларускія валанцёры, асобныя, на жаль, нешматлікія, украінскія палітыкі і палітолагі, якія тлумачаць украінцам розніцу паміж беларусамі і лукашыстамі. І калі б не такая рэдкая з’ява, як прабеларускі ўкраінскі відэаблогер… 

Чаму і пасля ўварвання расійскага войска ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ён працягвае заставацца ў беларускай павестцы і ці атрымліваецца даводзіць суайчыннікамі розніцу паміж беларусамі і ўкраінцамі? Ці сапраўды роля беларускіх добраахвотнікаў ва ўкраінскім войску такая вялікая, як падаецца беларусам, і якая дапамога патрэбная самім ваярам? Ці існуе пагроза, што “вагнераўцы” з Беларусі пойдуць ва Украіну, і як ўкраінцы да гэтага ставяцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае блогер з Украіны Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі