Вы тут

Поўную аплату камуналкі для "дармаедаў" адклалі на год

Улады адклалі поўную аплату камуналкі для "дармаедаў" / domovita.by

Савет міністраў прыняў змены ў пастанову наконт не занятага ў эканоміцы насельніцтва. 

Беларусы, якія трапілі ў лік "дармаедаў", будуць плаціць за цяпло і газ па поўных тарфыфах з 1 траўня 2021 года, а не з 1 траўня сёлета, як планавалася раней. Адпаведныя змены прынятыя пастановай урада №252 ад 23 красавіка. 

Тым не менш за гарачую ваду "дармаедам" даводзіцца плаціць поўны тарыф ужо са студзеня мінулага года. 

"Дармаедскія" законы выклікалі ў 2017 годзе масавыя вулічныя акцыі па ўсёй краіне. У выніку ўлады замест "падатку на дармаедства" ўвялі аплату жыллёва-камунальных паслуг па поўных тарыфах. Яна закранае толькі тых, хто афіцыйна нідзе не працуе і пры гэтым мае ва ўласнасці кватэру. 

Дакладны лік "дармаедаў" невядомы. Раней улады прагназавалі, што па краіне такіх асобаў будзе 54 тысячы.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.