Pornhub распавёў, чым цікавіліся беларусы ў 2017 годзе

Pornhub распавёў, чым цікавіліся беларусы ў 2017 годзе

Сайт для дарослых Pornhub падвёў вынікі 2017 года. Беларускія наведвальнікі сайта не трапілі ў першую дваццатку краін з самай вялікай колькасцю гледачоў. 

Сярод беларускай аўдыторыі жанчыны склалі каля 26% — гэта сярэдняе значэнне для сайта.

Самай папулярнай катэгорыяй у беларускіх гледачоў стаў такі жанр японскай анімацыі, як хёнтай. У Расіі ды Украіне, як адзначае tut.by, найбольшай папулярнасцю карыстаўся раздзел "анальны сэкс", у Літве — "лесбіянкі".

У 2015 і 2016 гадах беларускія гледачы ўваходзілі ў дзясятку наведвальнікаў, якія праводзілі найменшую колькасць часу на сайце: працягласць візіту складала ў 2015 годзе 7 хвілінаў і 1 секунду, а ў 2016-м — 7 хвілінаў 13 секундаў.

Сёлета беларусы праводзілі на сайце ў сярэднім 8 хвілінаў 51 секунду. Сярэдні паказчык па ўсім свеце — 9 хвілінаў 59 секундаў. Найдаўжэй на сайце застрымліваюцца жыхары Філіпінаў — 13 хвілінаў 28 секундаў.

Агулам сайт у 2017 годзе наведалі 28,5 мільярда разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі