Вы тут

Польская паліцыя знайшла цела мігранта з нігерыйскім пашпартам

Каля мяжы знайшлі цела мігранта з нігерыйскім пашпартам / прэс-служба Падляшскай паліцыі

У Польшчы каля беларускай мяжы знайшлі цела мігранта. Гэта здарылася каля вёскі Альхоўка за 9 км ад мяжы, паведамляе polsatnews.pl.

Побач з загінулым паліцэйскія знайшлі заплечнік і нігерыйскі пашпарт.

Прэс-сакратар Падляшскай паліцыі Томаш Крупа падкрэсліў, што асоба загінулага нявысветленая і невядома, ці яму належаў знойдзены пашпарт. 

Цела мужчыны перадалі ў судмедэкспертызу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.