Польшча хоча, каб “Ямал — Еўропа-2” прайшоў праз Беларусь

Нагадаем, што газаправод “Ямал — Еўропа” праходзіць праз Расію, Беларусь, Польшчу і Нямеччыну. Намеры “Газпрама” пракласці новую галінку ў Еўропу з межах праекту “Паўночны паток” Пехачыньскі назваў “чарговымі імперыялістычнымі планамі ў газавай энергетыцы”. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Польскаму Радыё.


На сёння ўрад Польшчы рыхтуецца да абмеркавання ўмоваў паставак газу з Расіі, узмацняючы свае перамоўныя пазіцыі. У прыватнасці, польскі бок будуе памежныя злучэнні, павялічвае ўласную здабычу, абапіраючыся на сланцавы праект, а таксама ажыццяўляе праграму эканоміі энергіі, пераказвае заявы Януша Пехачыньскага агенцтва Прайм.


У красавіку 2013 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў кампаніі “Газпрам” даследаваць магчымасць рэалізацыі праекту, які прадугледжвае будаўніцтва газаправода Ямал — Еўропа-2 ад мяжы Беларусі па тэрыторыі Польшчы да Славакіі, мінуючы Украіну і Нямеччыну. У чэрвені кіраўнік “Газпраму” Аляксей Мілер прапанаваў Беларусі прыняць удзел на аснове субпадраду ў пракладцы газаправоду Ямал — Еўропа-2 па тэрыторыі Сербіі і Балгарыі, нагадвае БелаПАН.


Газаправод “Паўночны паток” праходзіць праз акваторыю Балтыйскага мора ад бухты Партовая ў Ленінградскай вобласці Расіі да ўзбярэжжа Нямеччыны (раён Грайфсвальда). Будаўніцтва дзвюх новых галінак “Паўночнага патоку” можа пачацца ў 2016 годзе. Новыя галінкі могуць злучыць Расію і Вялікабрытанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі