Вы тут

Полацкая бальніца адкрыла 110 вакансій. Там увогуле хто-небудзь застаўся?

Медыкі ў Беларусі / Еўрарадыё

У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы не хапае больш за 100 супрацоўнікаў. На сайце ўстановы ёсць звесткі пра 110 адкрытых вакансій — ад санітарак і кухонных рабочых да рэаніматолагаў і хірургаў. Не хапае 5 педыятраў, 6 фельчараў, 20 медсясцёр.

Медыкам прапаноўваюць заробак ад 480 да 730 рублёў.

Еўрарадыё пацікавілася ў аддзеле кадраў бальніцы, ці ёсць пазіцыя, на якую не патрэбны спецыяліст.

— Вы думаеце, што ў бальніцы ніводнага чалавека не працуе? — не разумее жарту кадравік. — Працуюць людзі. Вы што, думаеце, што ўсе вакансіі адкрытыя? 

Дзякаваць богу, усё ж такі нехта ў лякарні застаўся, акрамя кадравіка і галоўнага ўрача.

— Медсястра не адна патрабуцца, гэта так, — працягвае супрацоўніца аддзела кадраў. — У кожнага свае прычыны, чаму звальняюцца: некаму зарплата падаецца малой, нехта з’язджае. Тут складана сказаць адназначна.

На пачатак 2020 года ў беларускіх бальніцах не хапала амаль 3 тысячы медыкаў. Для эміграцыі дактары з Беларусі выбіраюць у асноўным Польшчу і Літву. У прыватнасці, у суседняй Польшчы цяпер працуе больш за 230 спецыяліcтаў з Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.