Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны

Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны

Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны, інфармуе беларуская служба Польскага радыё. З-за недахопу ў польскай службе аховы здароўя кадраў (лекараў, медсёстраў, парамедыкаў) плануецца ўвесці новыя правілы прыёму ўрачоў з-за межаў ЕС. Адпаведны законапраект ужо знаходзіцца на разглядзе ў парламентароў. Ён прадугледжвае, што тым жа беларускім лекарам не трэба будзе праходзіць працэдуру прызнання дыплома. Дазвол на пастаянную працу на 5 гадоў будзе выдавацца ў канкрэтнай бальніцы. Замежніку толькі давядзецца здаць іспыт на права займацца прафесійнай дзейнасцю ў Польшчы.

Як вядома, у Польшчы лекары маюць заробкі ў памеры 3-4 тысяч еўра (у беларускіх лекараў у некалькі разоў менш).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі