Placebo вяртаюцца ў Еўропу з падарункамі для фэнаў

Усім вядомыя рокеры Placebo рыхтуюцца вярнуцца ў Еўропу для працягу гастрольнага тура ў падтрымку новага альбома “Battle For The Sun”. Каб прывабіць на канцэрты публіку, музыкі прыдумалі фішку – усім жадаючым прапаноўваецца спампаваць з інтэрнэту бясплатную копію адмысловага выдання “Tour Bundle” з запісамі каманд, якія будуць падтрымліваць Placebo падчас іх будучага тура.
Бонусам да выдання і галоўнай фішкай стане канцэртная версія песні Placebo “Breathe Underwater”, запісаная падчас выступу каманды на бельгійскім фэсце Pukkelpop у жніўні гэтага года.

Акрамя музычных трэкаў, “Tour Bundle” будзе складацца з PDF-буклета з прэзентацыяй кожнага з гуртоў, якія бяруць удзел у туры – Expatriate, United, Silversun Pickup і The Horrors. Спампаваць увесь пакет можна цалкам бясплатна, трэба толькі зарэгістравацца на афіцыйным сайце Placebo.

Другая частка еўрапейскіх гастроляў Placebo стартуе 30 кастрычніка ў французскім Ліле і завершыцца ў Італіі ў канцы снежня. На пачатку наступнага года турнэ працягнецца канцэртамі ў Аўстраліі.

Фота: forum.sn.cv.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі