Хто скраў за Калдуна ідэю для кліпа ў Placebo? (відэа)

Айчынныя тэлеканалы круцяць у эфіры "новы кліп" Дзмітрыя Калдуна на песню "Я для тебя". Ролік вельмі нагадвае кліп на песню WITHOUT YOU I'M NOTHING Placebo, зняты яшчэ ў 1998 годзе. У сувязі з чым Інтэрнэт-адыкты абвінавацілі Калдуна ў плагіяце. Еўрарадыё высветліла, што гэта - кавалак новага музычнага расійскага фільма, і сам спявак не ведае, хто прыдумаў пераўвасобіць кавалак кіно ў кліп.


Прапануем вам самім параўнаць "кліп" Калдуна і кліп Placebo.

Дзмітры Калдун адносна свайго новага кліпа ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў здзіўленне:

Калдун: Гэта не кліп, а частка фільма. Я не ведаю, як гэта было задумана, я наогул не разумею, чаму вы мне гэтыя пытанні задаеце, а не Гусеву, які гэта ўсё здымаў і пісал сцэнар. Фільм здымаўся для расійскага Першага канала, называўся “Прыгажосць патрабуе” і паказваўся 8 сакавіка. Знята на маю песню, аднак самастойным кліпам, магчыма, ён можа стаць толькі тады, калі яго адтуль "вынуць".

ЕРБ: Аднак, я так разумею, што вы яго адтуль "вымаць" не збіраецеся?

Калдун: Не, гэта частка фільма.

Нагадаем, за кліп на песню Дзмітрыя Калдуна Work You Magic спевака па сённяшні дзень абвінавачваюць у плагіяце на песню Aerosmith "Jaded".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі