Placebo прэзентавалі пост-апакаліптычны кліп (відэа)

Брытанцы Placebo прэзентавалі афіцыйны відэакліп на песню “A Million Little Pieces” з леташняга альбома “Loud Like Love”. Дзеянне роліка адбываецца ў недалёкай пост-апакаліптычнай будучыні, дзе людзі вядуць прымітыўны лад жыцця, выкарыстоўваюць грашовыя купюры як звычайную паперу і ўспрымаюць электронныя дэвайсы як сапраўдны цуд. Аўтарам кліпа выступіў валійскі рэжысёр і прадзюсер Бэн Рыд (Ben Reed). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі