Вы тут

Піневіч: да пачатку вясны мы пабачым эфект ад вакцынацыі

Дзмітрый Піневіч / БЕЛТА

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч прагназуе падзенне колькасці новых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі да сярэдзіны-канца лютага. "Затым, магчыма, [будзе] невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці, грыпу", цытуе яго словы прэс-служба міністэрства. Піневіч лічыць, што да пачатку вясны ўжо можна будзе пабачыць "эфект ад вакцынацыі". Праўда, Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што калектыўны імунітэт да каранавіруса не з'явіцца ў 2021 годзе, нават нягледзячы на распачатую вакцынацыю.

Міністр падкрэслівае, што "яшчэ да Новага года спецыялісты заўважылі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захворванняў" (колькасць цяжкіх пацыентаў зніжаецца на 10-15%). І яна датычыць усіх рэгіёнаў нашай краіны. Таму частку бальніц паступова пачалі вяртаць да звычайнага рэжыму працы.

"З каранавірусам мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю да канца вясны", казаў Дзмітрый Піневіч у эфіры АНТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.