"Петля Пристрастия" выпусціла сінгл "Лучшее завтра" (слухаць)

Застаўка сінгла 
Застаўка сінгла 

Беларускі гурт "Петля Пристрастия" 23 кастрычніка прэзентаваў другі сінгл за год — "Лучшее завтра". У красавіку гэтага года "Пятля" выпусціла рамантычны сінгл "Цветок".

У новай жа песні галоўны герой у лепшых традыцыях пост-панка “у лепшае заўтра верыць з цяжкасцю”.

Музыкі свой новы сінгл пракаментавалі так:

"Час ад часу ўзнікае адчуванне таго, што прастора, у якой жывеш — велізарная ментальная памыйка, якой запраўляюць монстры, якія спрабуюць ўсім руліць за кошт бясконцай прыказкі пра тое, што наша будучыня, дзеля якой імі здзяйсняюцца брыдоты, выдатная. Адпаведна, гэта адчуванне выклікае пачуццё злосці і адмову падпарадкоўвацца навязанай формуле, занадта відавочнай для таго, каб у яе можна было сур'ёзна паверыць".

А ў каментарыях да песні "Вконтакте" запэўнілі фанатаў, што праца над альбомам кіпіць. А пакуль нам застаецца толькі чакаць, верыць і слухаць "Лепшае заўтра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі