Вы тут

Песня беларускага бітмейкера намінаваная на "Грэмі"

Песня "Trap Queen", музыку да якой напісаў бубнач беларускага гурта IQ48 Антон Мацулевіч, а выконвае аднавокі амерыканскі рэпер Fetty Wap, намінаваная на "Грэмі". Пра гэта паведамляе часопіс Billboard. Песня можа атрымаць перамогу ў двух намінацыях: "Лепшая рэп-песня" і "Лепшы рэп-выступ". Канкурэцыю Антону і Фэці складуць Дрэйк, Кендрык Ламар, Нікі Мінаж, Канье Уэст і іншыя.

Нагадаем, нядаўна Мацулевіч стаў хіп-хоп прадзюсарам года паводле прэстыжнай амерыканскай хіп-хоп-прэміі ВET Hip Hop Awards. За год кліп на песню, напісаную беларускім бітмэйкерам, праглядзела больш за 320 мільёнаў чалавек. 

Прэмія "Грэмі" будзе ўручацца 15 лютага ў Лос-Анжэлесе.

Сінгл беларускага музыканта можа быць намінаваны на “Грэмі”