Першай саперніцай Азаранкі на Ралан Гарос будзе Тора-Флор

Стала вядомая першая саперніца беларускі Вікторыі Азаранкі на тэнісным турніры Ралан Гарос — іспанка Марыя-Тэрэса Тора-Флор. Калі ў рэйтынгу WTA беларуска займае 27-ы радок, іспанка — у другой сотні. Вікторыі 25 гадоў,  Марыі-Тэрэсе нядаўна споўнілася 23.

"Прессбол" адзначае, што ў выпадку, калі Азаранка пройдзе два кругі турніра, яна выйдзе на першую ракетку свету, амерыканку Серэну Уільямс.

Фота: БЕЛТА, sports.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі