Першае канфіскаванае за п'янку аўто прадалі з аўкцыёну за 46 млн рублёў

Кожны заяўнік, як піша onliner.by, унёс задатак — 10% ад першапачатковага кошту. Самі таргі прайшлі імкліва. У выніку цана ўзнялася да 46 мільёнаў рублёў (каля 5000 долараў). Гэта на 63% больш за першапачатковы кошт.



Дарэчы, пры абвяшчэнні апошняга павышэння кошту абодва апошнія ўдзельнікі адмовіліся. Удзельнікам прапанавалі вызначыцца з цаной паміж сабой. У выніку аўтамабіль набыў мужчына прыкладна гадоў 50, які ўдзельнічаў у таргах пад нумарам 15.



Яму трэба будзе за тры дні аплаціць 46 мільёнаў рублёў, а таксама каля 170 тысяч за выдаткі па арганізацыі аўкцыёну. Толькі пасля гэтага ён зможа лічыцца уладальнікам.



Сам мужчына кажа, што аўто ўдалося купіць на 500 долараў ніжэй за рынкавы кошт. Але выявілася, што ў аўтамабіль не заводзіцца ды яшчэ мае праблемы з чып-ключом. У выніку, атрымаўся амаль што рынкавы кошт.

Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі