Вы тут

Пераносіцца яшчэ адзін фестываль — Sprava

Ён мусіў стаць чацвёртым па ліку / Еўрарадыё

Пераносіцца яшчэ адзін фестываль — Sprava. Ён праводзіўся на беразе маляўнічага Чарэйскага возера ў вёсцы Белая Царква, што ў 165 кіламетрах ад Мінска. Сёлета фэст прызначылі на 7-9 жніўня. Ён мусіў стаць чацвёртым па ліку. На жаль, не атрымалася. Арганізатары пішуць у Facebook, што карэктывы ў іх планы ўнеслі пандэмія і сітуацыя, якая склалася ў краіне. Фэст пройдзе ў наступным годзе.

На відэа — гутарка з арганізатарамі фестывалю Sprava ў студыі Еўрарадыё ў лютым 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.