Перамовы Беларусі з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму ўжо ў “завяршальнай стадыі”

Перамовы Беларусі з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму ўжо ў “завяршальнай стадыі”

Перамовы паміж Беларуссю і ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму падышлі да завяршальнай стадыі. Пра гэта паведаміла ў эфіры тэлеканала АНТ афіцыйная прадстаўніца Еўрасаюза ў нашай краіне Андрэа Віктарын.

“Цяпер праходзяць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ужо ёсць прапановы адносна даты правядзення наступнага раунда. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні. Нашы адносіны апошнім часам палепшалі. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя пагадненні з Беларусьсю. Спадзяюся на хуткае падпісанне”, — сказала Андрэа Віктарын.

Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі пачаліся ў 2014 годзе. Мяркуецца, што кошты на візы для беларусаў істотна знізяцца — цяпер гэта 60 еўра, а можа быць 35 еўра.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі