Пералётныя птушкі і абдымкі на пратэстах: фота тыдня па версіі Reuters
Абрадавы танец на пахаванні ў Бразіліі / Reuters
Агенцтва Reuters кожны тыдзень публікуе падборку галоўных здымкаў, зробленых яго фатографамі. Вось што патрапіла ў выніковы "выбар рэдактара" з 18 па 24 кастрычніка.
На фота вышэй — Мабітчуры, дзіця з племені явалапіці, прымае ўдзел у жалобным танцы падчас пахавальнага рытуалу Куаруп.
На фота далей:
Афганскія жанчыны не згаджаюцца з новымі парадкамі, прынятымі ў Кабуле. Яны збіраюцца на марш пратэсту.
На Гаіці і ў Чылі не суцішаюцца антыўрадавыя пратэсты.
Меч, што належаў крыжаку, які прыплыў у Святую Зямлю амаль тысячу гадоў таму, стаіць недалёка ад таго месца, дзе ён быў узняты са дна Міжземнага мора дайвером-аматарам.
Рэгіянальны цягнік пасля аварыйнага прыпынку праз гафрыраваныя металічныя панэлі, якія здзьмула ветрам з даху ў Ноймюнстары, паўночная Германія.
Пералётныя птушкі і паветраны шар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.