У Варшаве пройдзе выстава мінскіх фатографаў "Я хачу дадому"

У Варшаве пройдзе выстава мінскіх фатографаў "Я хачу дадому"

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі пройдзе выстава мінскіх фатографаў (Караліны Паляковай, Ганны Верас, Андрэя Дубініна ды іншых) пад назвай "Я хачу дадому". Яе арганізатар — Heartbreaking Performance Art Group пры падтрымцы Free Belarus Centre. Мерапрыемства запланавана на кастрычнік.

Як адзначаюць арганізатары, "гэта выстава для ўсіх, каму балюча ўспамінаць Менск, хто не можа вярнуцца".

Праект ствараецца на валанцёрскіх пачатках. Арганізатары запусцілі краўдфандынг, каб пакрыць выдаткі на друк, арэнду тэхнічнага забеспячэння і іншае.

У Варшаве пройдзе выстава мінскіх фатографаў "Я хачу дадому"
facebook.com/heartbreakingperformance
У Варшаве пройдзе выстава мінскіх фатографаў "Я хачу дадому"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі