З Беларусі з'ехаў фатограф Аляксандр Васюковіч
![Аляксандр Васюковіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/vasiukovicz.jpg.webp?itok=Y4vSnS1z)
Аляксандр Васюковіч / Euroradio
З Беларусі з'ехаў фатограф Аляксандр Васюковіч, паведамляе baj.media. У студзені 2024-га ён быў асуджаны на тры гады "хатняй хіміі". Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га, якія ён асвятляў.
Асцерагаючыся далейшага пераследу, Васюковіч змог выехаць за мяжу і цяпер знаходзіцца ў бяспецы. Дапамогу ў эвакуацыі аказаў Фонд салідарнасці BYSOL.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.