Перад сустрэчай Лукашэнкі і Зяленскага ачапілі цэнтр Жытоміра

Перад сустрэчай Лукашэнкі і Зяленскага ачапілі цэнтр Жытоміра

Перад сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага ачапілі цэнтр Жытоміра, інфармуе "Радыё Свабода". У гэтым украінскім горадзе ўжытыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Байцамі Нацыянальнай гвардыі і паліцыянтамі ачэпленыя ўсе месцы, якія збіраюцца наведаць беларускі кіраўнік і ўкраінскі прэзідэнт.

У Жытоміры праходзіць II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Лукашэнка і Зяленскі сустрэнуцца ўпершыню. Яны збіраюцца пагаварыць пра беларуска-украінскія дачыненні і пра пытанні рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі. Перамовы пройдуць у будынку абласной дзяржадміністрацыі. Плошча перад ім ачэпленая.

Раніцай у цэнтры Жытоміра праходзіць невялікая акцыя пратэсту: карыстаючыся прысутнасцю журналістаў, людзі спрабуюць прыцягнуць увагу да мясцовых праблем і выказваюць меркаванне наконт урэгулявання сітуацыі на Данбасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі