Вы тут

Перад матчам са зборнай Эстоніі Георгій Кандрацьеў злёг з каранавірусам

Георгій Кандрацьеў / abff.by

У галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева выявілі каранавірус. Пра гэта паведамляе ў Telegram журналіст Мікалай Іваноў. Ні Кандрацьеў, ні АБФФ інфармацыю пакуль не пацвердзілі.

Галоўны трэнер захварэў напярэдадні гасцявога матчу адбору чэмпіянату свету са зборнай Эстоніі, які мусіць адбыцца 8 кастрычніка. А на 11-е запланаваны матч у Казані са зборнай Чэхіі.

Пакуль у адборы беларуская зборная выступае няўдала: выйграла на сваім полі ў эстонцаў (4:2), прайграла на выездзе Бельгіі (0:8), у Астраве зборнай Чэхіі (0:1), у Казані прайграла Уэльсу (2:3) і Бельгіі (0:1).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.