Вы тут

Перад фіналам адбору на “Еўрабачанне” Руся з гурта Shuma знялася аголенай

Фота: http://bolshoi.by

Перад фіналам нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне” спявачка Руся з гурта Shuma знялася аголенай. Чатыры здымкі змешчаныя ў лютаўскім нумары часопіса “Большой”. У каментары паведамляецца, што 39-гадовая Марына Руся Шукюрава “спявачка, трэнерка голасу, голас Беларускай чыгункі і беларускамоўнага кіно”.

Фінал нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне” пройдзе 16 лютага. У ім паўдзельнічаюць 10 выканаўцаў і гуртоў. Shuma выканае кампазіцыю “Хмаркі”.

Фота: http://bolshoi.by
Фота: http://bolshoi.by
Фота: http://bolshoi.by