Спявачка Руся нарадзіла дачку. Дзяўчынку назвалі Ая

Спявачка Руся нарадзіла дачку. Дзяўчынку назвалі Ая

Спявачка Руся Марына Шукюрава нарадзіла дачку. Дзяўчынцы далі персідскае імя Ая, што значыць чароўная і свабодная. Бацька дзіцяці — прадзюсар Аляксандр Багданаў.

Пра нараджэнне дзяўчынкі Багданаў паведаміў у фэйсбуку і далучыў да навіны дыджэйскі калыханкавы мікс, створаны ў гонар магічнага нараджэння Аі.

“Упэўнены, што гэты чалавек зменіць не толькі наша жыццё, але і жыцці многіх з вас”, — напісаў Багданаў.

Руся і Аляксандр Багданаў разам некалькі гадоў. Спявачка нарадзіла ў Мінску.

Спявачка Руся нарадзіла дачку. Дзяўчынку назвалі Ая
Kanaplev + Leydik/ bolshoi.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі