Педафіл некалькі гадоў ладзіў для замежнікаў сэкс-туры ў Беларусь

Педафіл некалькі гадоў ладзіў для замежнікаў сэкс-туры ў Беларусь

МУС паведамляе пра затрыманне педафіла, які некалькі гадоў ладзіў сэкс-туры ў Беларусь для замежнікаў, а таксама 20 гадоў распаўсюджваў дзіцячае порна-відэа. 

У чэрвені 2018 года да беларускіх праваахоўнікаў трапілі фатаграфіі і відэаролікі са сцэнамі сэксуальнага гвалту над дзвюма маленькімі дзяўчынкамі. Рэжысёрам, аператарам і ўдзельнікам быў дарослы чалавек някідкага выгляду: кароткая стрыжка, звычайны твар, сярэдні рост, шчыльны целасклад. Уся порнапрадукцыі мела плашку з указаннем нікнэйма, пад якім "аўтар" удзельнічаў у закрытых педафільскіх чатах і сетках.

Па дробных дэталях міліцыянты высветлілі, што падзеі адбываюцца ў Беларусі. Знайсці зламысніка ўдалося дзякуючы ягонай чырвонай машыне, якая трапіла ў кадр. Выйсці на яго след праваахоўнікі здолелі за тры дні. 

Сама гісторыя пачалася яшчэ ў 1998 годзе. Студэнт-праграміст адной з беларускіх ВНУ захапіўся калекцыянаваннем і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі. Ён гандляваў гэтай прадукцыяй як на фізічных носьбітах, так і праз інтэрнэт. Паступова хлопец сам стаў гвалтаваць дзяцей і здымаць гэта на камеру. Як кажа начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Уладзімір Алюшкевіч, першымі ахвярамі маладога чалавека сталі дзеці сяброў і знаёмых. Бацькі пацярпелых давяралі юнаку і пакідалі з ім малых сам-насам. Часам хлопец нават гвалтаваў непаўналетніх, калі іх сваякі знаходзіліся ў суседнім пакоі.

Пасля заканчэння ВНУ хлопец афіцыйна так і не ўладкаваўся на працу. Зарабляў на жыццё продажам порнаматэрыялаў, у тым ліку ўласнай вытворчасці. На пачатку нулявых разам са знаёмым з ЗША ён паехаў у Камбоджу. Там у адной з установаў яны гвалтавалі дзяцей і здымалі гэта на відэа. Амерыканца асудзілі на 30 гадоў, а беларус выйшаў сухім з вады. 

У 2011 годзе беларус пераехаў ва Украіну. Праз нейкі час за распаўсюд парнаграфіі там яго прысудзілі да пазбаўлення волі. Пасля адбыцця пакарання мужчына вярнуўся ў Беларусь. Тут ён актывізаваў кантакты з педафіламі з іншых краін, а таксама стварыў дзясятак фэйкавых акаўнтаў у сацсетках: там ён перапісваўся са школьніцамі, угаворваючы на секс за грошы.

У 2015 годзе мужчына пазнаёміўся з дзвюма сёстрамі з Наваполацка. У кожнай з іх было па дачцэ — адной 2, другой 4 гады. Неўзабаве ён пачаў жыць з адной з сясцёр і пры гэтым стварыў хатнюю порнастудыю. На працягу трох гадоў ён сістэматычна гвалтаваў абедзвюх дзяўчынак, здымаў гэта на відэа і прадаваў ролікі па 30 долараў у закрытых сетках. Таксама мужчына арганізоўваў платныя сэкс-туры для педафілаў-замежнікаў. Пры гэтым сам ён дапамагаў падчас такіх візітаў здымаць порнаматэрыялы.

Родныя маці ведалі пра гэта і атрымлівалі грошы. Паводл інфармацыі МУС, сёстры самі учынялі сексуальныя злачынствы супраць дачок, здымалі ўсё на відэа і распаўсюджвалі ролікі праз інтэрнэт.

Праваахоўнікі затрымалі мужчын і яго саўдзельніц. Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта пачало шэраг крымінальных спраў. Замежныя кантакты беларуса адпрацоўваюцца разам з Інтэрполам.

Педафіл некалькі гадоў ладзіў для замежнікаў сэкс-туры ў Беларусь
Той самы аўтамабіль, па якім знайшлі зламысніка / mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі