Пазняк: ёсць людзі, якія могуць узначаліць нацыянальна-вызваленчы рух

Пазняк: ёсць людзі, якія могуць узначаліць нацыянальна-вызваленчы рух

22 красавіка ў стрыме Еўрарадыё лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк шмат разважаў пра расійскую акупацыю і беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, які з ёй павінен змагацца.

Еўрарадыё: Калі гэты нацыянальна-вызваленчы рух сфармуецца, набудзе моц, хто на чале? Можа быць ад пачатку павінен быць нейкі лідар, які і сфармуе, і павядзе за сабой?

Пазняк: Я ведаю і маю на ўвазе пару чалавек. Яны, дарэчы, вядомыя ў палітыцы людзі. Вельмі паважаныя, але я іх называць не буду. Па адпаведных прычынах.

Еўрарадыё: Адзін з іх Зянон Пазняк?

Пазняк: Не, без мяне... Пакуль я здаровы, пакуль я жывы, пакуль я энергічны, і галава "варыць", я ад гэтага не адыду. Пакуль я жывы, я буду Беларусі старацца дапамагаць. Але ёсць людзі, якія здольныя. Яны ўжо ёсць.

Акрамя таго, калі пойдзе рух, і ён будзе справядлівы, светлы, на аснове беларускіх ідэй, каштоўнасцяў. Калі, як кажуць, туды не ўселіцца агентура, то з'явяцца новыя лідары. Гэта засведчыў [у свой час Беларускі Народны] Фронт...

Калі гэты рух узнікне на аснове такой светлай, нацыянальнай ідэі, то з'явяцца і людзі, якія здольныя ўзяць на сябе адказнасць. І здольныя на ахвяры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі