Вы тут

Пазняк: Пуцін — сатана, выкармлены на крыві

Зянон Пазняк / Еўрарадыё

Лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк у эфіры Еўрарадыё разважае пра вайну ва Украіне і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі.

"Вайна не магла б пачацца, каб не была захоплена [Расіяй] Беларусь, — гаворыць палітык. — І першасная задача была ў крамлёўскай палітыкі — узяць Беларусь... Акупацыя Беларусі — геапалітычная катастрофа... Гэта стратэгічная тэрыторыя. Рускія гэта цудоўна разумеюць, і яны за яе змагаліся 20 гадоў. Калі рускія аказаліся ў Беларусі, з'явілася магчымасць напасці на Украіну. Тая самая сітуацыя ўзнікае з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Вось гэтая стратэгічная тэрыторыя нясе пагрозу ўсёй Еўропе. І я не бачу, каб на Захадзе гэта разумелі".

Але гэта разумее Польшча, якая зацікаўленая ў вольнай і незалежнай Беларусі, кажа Зянон Пазняк. "Бо калі Пуцін будзе стаяць на Бугу, вайна непазбежная, — працягвае ён. — Пуцін уяўляе сябе ўладаром свету... Ён упіваецца гэтым. Але ён не шызафрэнік. Ён — сатана! Тып гэбіста, які выхаваны не на малаку, а на крыві".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.