Паўлін на трактары?! Ведай беларускую вёску!

Паўлін на трактары?! Ведай беларускую вёску!

Чаго ні знойдзеш на прасторах “Фэйсбуку”… і ў беларускай вёсцы! Вось, напрыклад, паўлін на трактары. Ну а што? Ведай беларускую вёску!

Фота зробленае ў адной з фермерскіх гаспадарак у Клецкім раёне. Яго аўтарка Ксенія Галубовіч піша так:

“Бачылі паўлінаў, якія сядзяць на трактары ў выміраючай вёсцы? Такія фермеры ў нас бываюць, нягледзячы ні на што. проста працаваць чалавек хацеў. Бабулі-дзядулі памерлі, дзеці і ўнукі з'ехалі, хаткі гніюць, магазін зачыніўся, бібліятэка развалілася... Але ходзяць заморскія каровы і паўліны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі