Вы тут

Пасол Расіі ў Беларусі памяняў адну літару ў сваім прозвішчы

Дзмітрый Мезенцаў / vb.by

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў памяняў адну літару ў сваім прозвішчы. У беларускамоўнай візітцы. Там напісана "Мезянцаў". Пра гэта ён распавёў у пятніцу ў Брэсце на адкрыцці бюста паэта Аляксандра Пушкіна.

"Даведаўся, што ў другім ненаціскным складзе літара "е" змяняецца на "я". У сваім прозвішчы на візітоўцы я яе ўжо памяняў", цытуе словы пасла "Вячэрні Брэст".

Пры гэтым у беларускамоўных СМІ выкарыстоўваецца іншы варыянт прозвішча — Мезенцаў.

Пасол таксама распавёў, што збіраецца пазнаёміцца з беларускай мовай. Для гэтага паставіў мэту "узяць хаця б 5-7 урокаў".

Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны паслом у Беларусі ў красавіку 2019-га. Ён змяніў на гэтай пасадзе "спецназаўца" Міхаіла Бабіча, у якога не склаліся адносіны з беларускім кіраўніцтвам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.