Пасля тэракту ў Манчэстары сем падлеткаў лічацца зніклымі без весткі
![Пасля тэракту ў Манчэстары сем падлеткаў лічацца зніклымі без весткі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2017-05-22t232531z_1087128643_rc17ae0e8020_rtrmadp_3_britain-security-manchester.jpg.webp?itok=zN1-LAeE)
Пасля тэракту ў Манчэстары сем падлеткаў лічацца зніклымі без весткі. Магутны выбух адбыўся позна ўвечары 22 траўня на “Манчэстар Арэне” (там якраз скончыўся канцэрт амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ), загінулі 22 чалавекі (сярод іх — дзеці), 59 былі параненыя. Пасля выбуху (а яго ўчыніў тэрарыст-смяротнік) пачалася паніка, пабеглі да выхадаў тысячы людзей. Паліцыя цяпер шукае шэсць падлеткаў і васьмігадовую дзяўчынку.
З заявай выступіла прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Яна пацвердзіла, што трагедыя ў Манчэстары была тэрактам. Таксама Мэй сказала, што праваахоўнікі ўжо маюць інфармацыю пра асобу тэрарыста-смяротніка.