Вы тут

Пасля сутак на Акрэсціна музыка Андрусь Такінданг захварэў на каранавірус

Андрусь Такінданг / Еўрарадыё

Лідар гурта "Рэха" Андрусь Такінданг захварэў на каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасці.

"Адчуваю сябе добра і думаю, што ўжо не з'яўляюся заразным, таму што першыя сімптомы з'явіліся на Акрэсціна, і ўжо прайшло дастаткова часу, але лепш не рызыкаваць", — кажа музыка.

На Акрэсціна Такінданг адбываў адміністрацыйны арышт. Яму далі 15 сутак за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Такіданга і музыкаў ягонага гурта затрымалі 7 лістапада пасля дваровага канцэрту на Каменнай Горцы ў Мінску. Іншыя ўдзельнікі "Рэха", Леанід Паўлёнак, Ігар Асідчанка і Канстанцін Лісецкі, таксама былі асуджаныя на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.