Пасля патаплення "Масквы" расійскі марак стаў пехацінцам і трапіў у палон

Пасля патаплення "Масквы" расійскі марак стаў пехацінцам і трапіў у палон

Пасля патаплення ў красавіку ўкраінцамі расійскага крэйсера "Масква", адзін з маракоў, які ўдзельнічаў у ратавальнай аперацыі, "перакваліфікаваўся" ў пехацінца. Тры тыдні яго трэніравалі інструктары-"вагнераўцы", пасля чаго адправілі ў разведку, і вайсковец трапіў у палон. Відэафрагмент допыту апублікавала Служба бяспекі Украіны.

"Там было шмат трупаў і, у асноўным, выратаванне адбывалася вельмі сумна, — успамінае ваеннапалонны пра патапленне "Масквы". — Карабель страцілі, ён патануў, яго не змаглі адбуксіраваць... Я наглядзеўся, што было на "Маскве" і не хацеў далей бачыць, што пасярэдзіне мора паміраеш. Гэта вельмі страшна. І я адмовіўся…".

Дагэтуль расійскі бок не агучыў рэальную колькасць загінулых маракоў падчас патаплення "Масквы". Не прызнана, што адбылося гэта ў выніку ўкраінскай ракетнай атакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі