Украіна аб'явіла патоплены крэйсер "Масква" аб'ектам культурнай спадчыны

Украіна аб'явіла патоплены крэйсер "Масква" аб'ектам культурнай спадчыны

Украіна прызнала патоплены ў Чорным моры расійскі крэйсер "Масква" аб'ектам сваёй падводнай культурнай спадчыны. Карабель уключылі ў адпаведны рэестр пад нумарам 2064. Як паведамляе ўкраінскае Мінабароны, "у адпаведнасці з Канвенцыяй UNESCO... усе сляды чалавечай дзейнасці на дне Чорнага мора ў межах эканамічнай дзейнасці нашай дзяржавы з'яўляюцца ўласнасцю Украіны".

Яшчэ раней з'явілася заява Цэнтральнага ваенна-марскога музея Украіны, які аб'явіў "Маскву" сваім... экспанатам. Крэйсер патануў у 50 кіламетрах ад берага на глыбіні каля 50 метраў. Ужо цяпер прагназуецца вялізная папулярнасць гэтага аб'екта ў дайвераў. Аднак перад гэтым "Маскву" трэба будзе абследаваць сапёрам.

Украінцы заявілі, што паспяхова атакавалі расійскі ракетны крэйсер "Масква", увечары 13 красавіка. У яго патрапілі ўкраінскія крылатыя ракеты "Няптун", з-за чаго пачаўся пажар. Мінабароны РФ заявіла, што ракетны крэйсер патануў, толькі праз суткі. Расійскі бок дагэтуль афіцыйна не прызнае, што "Масква" была атакаваная, не агучвае лічбы загінулых, параненых і зніклых без вестак маракоў.

Ва Украіне быў вялікі ажыятаж з маркай пра “рускі ваенны карабель...”.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі