Мінабароны РФ: крэйсер "Масква" патануў

Мінабароны РФ: крэйсер "Масква" патануў

Расійскі крэйсер "Масква" патануў. Пра гэта ўвечары 14 красавіка паведаміла Мінабароны РФ. Адзначаецца, што гэта адбылося "пры буксіроўцы ва ўмовах шторму". Прычынай называюцца "пашкоджанні корпуса, атрыманыя падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу".

Дагэтуль няма дакладных даных пра лёс экіпажу крэйсера. Мінабароны РФ сцвярджае, што ўсіх эвакуявалі.

"Масква" была атакавана ў Чорным моры ўкраінскімі крылатымі ракетамі, з-за чаго пачаўся пажар. Мінабароны РФ аднак атаку на крэйсер не прызнавала.

Крэйсер "Масква" стаў самай дарагой стратай Расіі ва Украіне. Яго кошт складае каля 750 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі