"Медуза": на "Маскве" загінулі 37 чалавек, 100 параненых, ёсць зніклыя

"Медуза": на "Маскве" загінулі 37 чалавек, 100 параненых, ёсць зніклыя

"Медуза" са спасылкай на сваю крыніцу, блізкую да камандавання Чарнаморскім флотам, паведамляе пра тое, колькі было загінулых на расійскім ракетным крэйсеры "Масква", які днямі патануў у Чорным моры. Там загінулі 37 чалавек. Іх целы даставілі ў Севастопаль. Каля 100 былі параненыя. Колькі зніклых без вестак, невядома (прозвішчы некаторых з іх ужо вядомыя). На крэйсеры знаходзілася каля 500 чалавек.

Мінабароны Расіі дагэтуль не дало інфармацыі пра тое, колькі маракоў загінула, было паранена ці выратавана на "Маскве". Гаворка ішла толькі пра эвакуацыю экіпажа "у поўным складзе". Цяпер жа высвятляецца, што гэта хлусня, як і паведамленне пра "шторм". Расійскі бок дагэтуль не прызнаў, што "Масква" патанула пасля атакі ўкраінскімі ракетамі "Няптун". Крыніца "Медузы" факт гэтай атакі пацвярджае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі