Пасля бою ў ЗША памёр расійскі баксёр Максім Дадашаў

Пасля бою ў ЗША памёр расійскі баксёр Максім Дадашаў

Пасля бою ў ЗША памёр расійскі баксёр Максім Дадашаў. У 28-гадовага спартсмена не вытрымала сэрца, інфармуе ria.ru.

Бой супраць пуэртарыканца Субрыэля Маціяса адбыўся 20 ліпеня. Дадашаў атрымаў шматлікія траўмы, страціў прытомнасць, яго шпіталізавалі з ацёкам мозгу. Баксёру зрабілі трэпанацыю чэрапу. Ён знаходзіўся ў коме.

Да згаданага паядынку на рахунку расіяніна былі 13 перамог і ніводнага паражэння.

Федэрацыя боксу Расіі збіраецца правесці расследаванне, у тым ліку і таго, як спартсмену выдаваліся медыцынскія даведкі, допускі. Яна мае намер пажыццёва дапамагаць сям'і Максіма Дадашава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі