Пасля 30 сутак арышту на волю выйшла праваабаронца Наста Лойка

Наста Лойка / t.me/humanconstanta

Пасля 30 сутак арышту на волю выйшла праваабаронца Наста Лойка, піша @humanconstanta. Лойку затрымалі 6 верасня каля Мінгарсуда пасля працэсу над палітвязнямі- анархістамі. Пазней яе асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за "дробнае хуліганства".

Пасля заканчэння тэрміну на волю Наста Лойка не выйшла. Яе перазатрымалі і зноў асудзілі на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.