Пашкоджаны газаправод і падводны кабель паміж Фінляндыяй і Эстоніяй

Газаправод, ілюстрацыйнае фота

Газаправод, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Зранку ў нядзелю, 8 кастрычніка, быў перакрыты газаправод Balticconnector, які пралягае па дне Фінскага заліва і злучае фінскі горад Інка з эстонскім Палдзіскі. Прычынай называюць рэзкае падзенне ціску ў сістэме, перадае Бі-Бі-Сі.

Газаправод Balticconnector цягнецца на 77 км і выкарыстоўваецца для перапампоўкі газу паміж Эстоніяй і Фінляндыяй — у залежнасці ад таго, якая краіна адчувае большую патрэбу ў ім.

Прычына ўцечкі газу дагэтуль не выяўленая. Пры гэтым і Фінляндыя, і Эстонія заяўляюць, што аварыя на газаправодзе ніяк не адбілася на іх энергетычнай бяспецы.

Фінляндыя паінфармавала NATO пра гэты інцыдэнт.

Дарэчы, крыху больш як год таму ад выбухаў пацярпелі газаправод "Паўночны паток", па якіх Расія транспартавала газ у Германію. Вінаватых у дыверсіі не выявілі дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі