Расследаванне выбуху на "Паўночным патоку" дае падказкі ў Польшчы — СМІ

Месца ўцечкі газу на "Паўночным патоку", ілюстрацыйнае фота / Danish Defence
Месца ўцечкі газу на "Паўночным патоку", ілюстрацыйнае фота / Danish Defence

Нямецкія следчыя вывучаюць доказы таго, што дыверсійная група выкарыстала Польшчу ў якасці аператыўнай базы для пашкоджання газаправода "Паўночны паток" у Балтыйскім моры ў верасні 2022 года. Пра гэта паведаміла газета Wall Street Journal.

Нямецкія следчыя цалкам узнавілі двухтыднёвы рэйс "Андрамеды", 15-метровай шпацырнай яхты белага колеру, якая падазраецца ў дачыненні да дыверсіі на трубаправодах, якія пастаўляюць расійскі газ у Еўропу.

Яны ўстанавілі, што яхта адхілілася ад сваёй мэты і накіравалася ў польскія воды, гаворыцца ў паведамленні са спасылкай на звесткі радыё- і навігацыйнага абсталявання, спадарожнікавых і мабільных тэлефонаў "Андрамеды", уліковых запісаў Gmail "і ўзоры ДНК, пакінутыя на борце, якія Германія спрабавала супаставіць з хаця б адным украінскім жаўнерам".

Раней газета Washington Post паведаміла, што ЗША даведаліся пра ўкраінскі план нападу на трубаправоды за тры месяцы да таго, як яны былі пашкоджаныя падводнымі выбухамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў нямецкім СМІ, што Украіна не атакавала газаправоды Nord Stream.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі