Парашэнка: 70% расійскіх войскаў адведзеныя з тэрыторыі Украіны

"Па апошніх звестках разведкі, 70% войскаў РФ адведзеныя за мяжу. І гэта яшчэ адна надзея на тое, што мірныя ініцыятывы маюць добрую перспектыву", — перадае censor.net.ua словы Пятра Парашэнкі. 

Таксама ўкраінскі прэзідэнт паведаміў, што ўжо на наступным тыдні ў Раду унясуць законапраект аб адмысловым рэжыме мясцовага самакіравання на Данбасе. Ён адзначыў, што на мінскіх перамовах Украіна не зрабіла ніякіх саступак у пытанні сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і дзяржаўнага ладу. 

Ён адзначыў, што пратакол прадугледжвае "аднаўленне і захаванне суверэнітэту Украіны на ўсёй тэрыторыі Данбаса, у тым ліку, і на тэрыторыі, якая цяпер часова кантралюецца баевікамі". Парашэнка зазначыў, што ні пра якую федэралізацыю ў пратаколе не гаворыцца. А такія ўтварэнні, як так званыя "ЛНР" і "ДНР", у дакуменце не згадваюцца. 

Паводле яго слоў, на наступным тыдні ён унясе ў Вярхоўную Раду законапраект аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў Данецкай і Луганскай абласцях. 

Фота — inforesist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі