Аляксей Маёраў з "Рэала" хацеў бы згуляць за зборную Беларусі

Аляксей Маёраў

Аляксей Маёраў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

12-гадовы Аляксей Маёраў з мадрыдскага "Рэала" хацеў бы згуляць за зборную Беларусі. Пра даўняе жаданне сына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" распавяла маці юнага футбаліста Кацярына Кісцень. Яна прызналася, што і яна гэтага хацела б.

"Ён заўсёды казаў, што хацеў бы згуляць за зборную Беларусі. У яго такая мара была заўсёды", — сказала Кісцень.

Пра тое, што Маёраў падпісаў кантракт з "Рэалам", стала вядома ў канцы лета. Дагэтуль у гэтым славутым клубе беларусаў не было. Хлопчык жыве ў Іспаніі, у яго ёсць партнёрскі кантракт з Adidas.

Таленавіты футбаліст звярнуў на сябе ўвагу каля пяці гадоў таму, калі яшчэ трэніраваўся ў футбольнай акадэміі мінскага "Дынама". Яго дзед — футбаліст-дынамавец Аляксандр Кісцень

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі